У нядзелю будзе цёплае і дажджлівае надвор’е

У нядзелю будзе цёплае і дажджлівае надвор’е

У бліжэйшыя суткі, 17 чэрвеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы па ўсходзе краіны, а ўдзень пераважна на паўднёва-ўсходняй палове чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах — з навальніцамі.

Вецер прагназуецца няўстойлівы, слабы да ўмеркаванага, падчас навальніцаў ён будзе парывісты.

Тэмпература паветра ўначы не перавысіць 10-16 градусаў са знакам плюс, а ў другой палове дня — 20-26 градусаў. У асобных раёнах слупкі тэрмометраў дасягнуць адзнакі +28, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі