У некалькіх раёнах Мінска праходзяць пратэстныя "маршы суседзяў"

Калона ў Серабранцы / svaboda.org
Калона ў Серабранцы / svaboda.org

Некаторыя менчукі вырашылі не чакаць нядзелі і выйшлі на пратэстныя "маршы суседзяў" сёння.

Невялікія калоны пратэстоўцаў сфармаваліся ў Серабранцы, Бараўлянах, на вуліцы Багдановіча. У мікрараёне "Каскад" жыхары раёна сабраліся ў двары і запусцілі бел-чырвона-белыя паветраныя шары.

Сілавікі ж сёння перапынілі дзіцячае свята ў мікрараёне "Лябяжы". Мабыць, сход бацькоў, якія ўпрыгожвалі двор да Каляд і праводзілі дзіцячыя конкурсы, АМАПу падаўся масавым мерапрыемствам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі