У Наваполацку палююць на могілкавых злодзеяў

Злодзея, што пілаваў на металалом слупы агароджаў на могілках, затрымалі ў суботу пад Наваполацкам. 26-гадовы рабочы вырашыў такім чынам паправіць сваё фінансавае становішча. Міліцыянты канфіскавалі ў яго амаль 300 кілаграмаў папіленых слупочкаў. У так званых "чорных" скупшчыкаў металу такая партыя каштуе больш за мільён беларускіх рублёў. Злодзея затрымалі ў хуткім часе пасля таго, як была перададзена ў суд справа ягонага "калегі". 57-гадовы мужчына таксама рабаваў могілкі, але ягоныя "апетыты" былі сціплымі: краў толькі драўляныя часовыя агароджы, з якіх зрабіў плот вакол свайго дома.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі