У Наваполацку міліцыя збірае сліну выпускнікоў хімічных спецыяльнасцяў

Выпускнікоў хімічных спецыяльнасцяў правярае міліцыя ў Наваполацку. Іх выклікаюць па тэлефоне, позвы выдаюць ужо на месцы, здымаюць адбіткі пальцаў, далоняў і бяруць аналіз сліны. Робіцца гэта ў сувязі з расследаваннем справы аб выбуху 4 ліпеня ў Мінску.
Як паведамляе газета "Химик", падчас апытання гэтых людзей афіцэры міліцыі цікавяцца, дзе яны былі 3 і 4 ліпеня, ці ёсць у іх аўтамабіль і г. д.

Паводле некаторых звестак, правяраюць не толькі "хімікаў", але і іншых асобаў, якія "могуць мець хоць нейкія адносіны да падзеяў у Мінску". Таксама ў гандлёвых кропках рэгіёна высвятляецца, ці ёсць у іх у продажы сок, падобны да таго, у пачцы якога было самаробнае выбуховае прыстасаванне, якое спрацавала ў сталіцы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі