У Міёрскім раёне ратавальнікі займаліся ліквідацыяй шэршняў

У вёсцы Каменаполле Міёрскага раёна адну з прыватных гаспадарчых пабудоваў акупавалі шэршні, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска. Жамярыны наляпілі столькі гнёздаў, што гаспадары ўчастку не змаглі адужаць іх самастойна. Давялося нават выклікаць спецыялістаў па надзвычайных сітуацыях. Тры ратавальнікі пазбіралі гнёзды шэршняў і знішчылі іх. Дарэчы, шэршні — гэта род найбуйнейшых прадстаўнікоў гэтак званых грамадскіх восаў. Прадстаўнікі роду дасягаюць памераў да 55 міліметраў у даўжыню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі