У Мінску затрыманы слесар, які ў 2020-м біўся з міліцыянерам у метро

У Мінску затрыманы слесар, які ў 2020-м біўся з міліцыянерам у метро

У Мінску затрыманы слесар, які ў 2020-м годзе біўся з міліцыянерам у пераходзе метро "Кастрычніцкая", паведамляюць праўладныя тг-каналы. 

На выкладзеным відэа лесар распавядае, што быў "удзельнікам масавай бойкі", падчас якой "нанёс цялесныя пашкоджанні міліцыянеру". 

Як заўважаюць незалежныя СМІ, гаворка, верагодна, ідзе пра бойку 26 кастрычніка 2020 года. Тады адно з выданняў са спасылкай на сведку пісала, што "забег адзін мужчына ў форме і стаў збіваць чалавека. Людзі яго адбілі, а потым той мужчына стаў збягаць па экскалатару і яго сталі біць".

13 ліпеня праваабаронцы паведамілі пра масавыя затрыманні ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі