У Мінску затрыманы арганізатар "Чарнобыльскага шляху" Юрый Зянковіч

Сёння ў Мінску затрыманы адзін з арганізатараў акцыі "Чарнобыльскі шлях -2007" сябра Партыі БНФ Юрый Зянковіч. Як паведаміў затрыманы палітык, цяпер ён знаходзіцца ва УУС Савецкага раёна Мінска. Паводле слоў Зянковіча, на яго складзены пратакол аб парушэнні адміністрацыйнага артыкула за парушэнне грамадскага парадку падчас правядзення масавых мерапрыемстваў.

Пратакол складзены на падставе паказанняў супрацоўнікаў ДАІ, якія сцвярджаюць, што калона ўдзельнікаў "Чарнобыльскага шляху", рухаючыся ад вуліцы Якуба Коласа па вуліцы Сурганава, выйшла на праезную частку і перашкаджала руху транспарту. Цяпер Зянковіч чакае адваката.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі