У Мінску затрымалі двух актывістаў кампаніі Някляева "Гавары праўду"

У Мінску затрымалі двух актывістаў кампаніі "Гавары праўду" - Міхаіла Башуру і Васіля Бусла. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-сакратар кампаніі Юлія Рымашэўская. Па словах Рымашэўскай, актывісты мелі пры сабе паштоўкі "Гавары праўду". Іх спыніла машына дарожнага патруля і даставіла ў РУУС Цэнтральнага раёна Мінску. Актывістаў затрымалі каля светлафора на вуліцы Кісялёва.

Як распавяла Еўрарадыё сведка падзеі Вольга, актывістаў забралі, калі яны везлі ўлёткі:

Вольга: Мы толькі забралі паштоўкі , ехалі на машыне, за намі ехала машына ДПС. Яны пасвяцілі маячкамі, папрасілі спыніцца, Вася спыніўся. Супрацоўнік падыйшоў, прадставіўся, папрасіў дакументы, папрасіў паказаць паштоўкі, я яму паказала. Ён пераклаў прадукцыю з нашай машыны ў сваю і папрасіў следаваць у РУУС. Не склаў ні пратакола арышту, ні пратакола затрымання, нічога. Дагэтуль Васю трымаюць там. Практычна без падставаў, нібыта праверыць прадукцыю – дзе яна надрукаваная, адкуль і г.д.

Як заявіў у каментары Еўрарадыё Ўладзімір Някляеў, актывісты не рабілі нічога супрацьзаконнага. Ён таксама дадаў, што сама кампанія "Гавары праўду" не з'яўляецца палітычнай, а мае толькі грамадзянскі характар.


На фота: Уладзімір Някляў на прэзентацыі кампаніі "Гавары праўду"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі