У Мінску вада затапіла пяць паверхаў жылога дома

У Мінску вада затапіла пяць паверхаў жылога дома

У Мінску вада затапіла пяць паверхаў жылога дома па вуліцы Мястроўскай. Яго жыхары засталіся без вады і электрычнасці.

Як інфармуе тэлеканал АНТ, у доме прарвала трубу, з-за чаго і былі затопленыя пяць паверхаў 25-павярховіка, а падвал пераўтварыўся ў басейн. Супрацоўнікі ЖЭСа адправілі пацярпелых жыхароў да забудоўшчыка. Сітуацыю мусіць ацаніць камісія. Яна ж павінна адказаць на пытанне пра прычыну здарэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі