У Мінску пройдзе турнір па мастацкай гімнастыцы на прызы Марыны Лобач

Міжнародны турнір па мастацкай гімнастыцы на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Марыны Лобач пройдзе ў мінскім палаца спорту 26-27 красавіка.  На ім выступяць юныя гімнастыкі ва ўзросце ад 9 да 15 гадоў з 15 краінаў - Беларусі, Балгарыі, Венгрыі, Грузіі, Ізраіля, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі, Сербіі, Славеніі, Украіны, Фінляндыі, Чарнагорыі і Эстоніі. 

Спаборніцтвы пройдуць у трох узроставых катэгорыях. Алімпійская чэмпіёнка па мастацкай гімнастыцы Марына Лобач па традыцыі стане галоўным суддзёй турніра.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі