У Мінску прайшоў мітынг супраць указа аб рэгуляванні інтэрнета

Мітынг супраць указа прэзідэнта № 60 аб рэгуляванні інтэрнета прайшоў у Мінску 10 чэрвеня. Удзел у санкцыянаванай уладамі акцыі, што адбылася на плошчы Бангалор, узялі каля 50 чалавек. Заяўнікамі акцыі былі актывісты нацыянал-бальшавіцкага руху Беларусі, аднак у ім удзельнічалі прадстаўнікі іншых арганізацый, сярод якіх "Правы альянс", "Рух будучыні", ЛГБТ-ініцыятывы, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі