У Мінску блогершы, якая запісвала антываенныя ціктокі, прысудзілі 14 сутак

Марыя Вашчылава
Марыя Вашчылава

Суд Цэнтральнага раёна Мінска прысудзіў 14 сутак 23-гадовай блогершы Марыі Вашчылавай за нібыта "непадпарадкаванне службовай асобе". Пра гэта паведамляе "М*дыязона".

Дзяўчыну затрымалі 30 траўня на працы (яна працуе поварам у кавярні). На відэа, якое пазней з'явілася тг-канале сілавікоў, яна распавяла, што "ў 2020 годзе ўдзельнічала ў несанкцыянаваных мітынгах з перакрыццем дарогі", вяла старонку ў TikTok "у падтрымку Украіны" і з "абразьлівымі выказваннямі ў адрас вышэйшых службовых асоб".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі