У Мінску адзначылі Дзень кавуна

12 верасня ў Мінску адзначылі Дзень кавуна, паведамляе БелаПАН. Да гэтага дня прымеркавалі конкурс на самае крэатыўнае апавяданне пра вандроўку ці адпачынак “Мяняем вандроўкі на кавуны”. Першы этап конкурсу прайшоў 12 верасня на тэрасе “Мон кафэ”. У гэты дзень удзельнікі павінны былі ў цікавай форме апавесці пра сваіх захапляльных вандроўках. Усе аповеды запісваліся на відэа, якое пасля выкладуць на сайт itravel.by. А потым на сайце будзе адкрытае галасаванне за самае крэатыўнае апавяданне. Пераможцаў узнагародзяць вандроўкай у Чэхію на дваіх, а таксама шэрагам розных каштоўных і прыемных прызоў, кшталту баўгарскага віна, касметыкі і турыстычных сім-картак.

У Дзень кавуна прайшоў таксама імправізаваны конкурс “Выразанне фігурак з кавуна”, прычым спаборнічалі ў гэтым майстэрстве зоркі беларускай эстрады. А прафесійны бармэн даваў майстар-клас прыгатавання “Крушона ў кавуне”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі