У мінскія кватэры з 10 кастрычніка пачнуць даваць цяпло

У мінскія кватэры з 10 кастрычніка пачнуць даваць цяпло

У панядзелак, 10 кастрычніка, у мінскіх кватэрах пачнуць уключаць ацяпленне. Першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў паведаміў, што адпаведнае рашэнне ўжо падпісанае. "Плануем, што на працягу трох дзён цяпло прыйдзе ва ўсе жылыя дамы. Могуць узнікнуць праблемы па распаветрыванні, будзем іх аператыўна вырашаць", — цытуе БЕЛТА словы чыноўніка.

Кухараў паведаміў, што для хутчэйшага рэагавання на звароты жыхароў былі ўзмоцненыя спецыялістамі аварыйныя брыгады, а таксама адзіная дыспетчарская служба ЖКГ (тэлефонная лінія 115).

Цяпло ў кватэры будзе падавацца паэтапна. Калі тэмпература паветра на вуліцы будзе вышэй за 10 градусаў, ацяпленне памяшканняў перавядуць у рэжым прапальвання.

Дарэчы, у дзіцячыя садкі, школы, медустановы ды іншыя сацыяльныя ўстановы цяпло далі ўжо 6 кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі