У мінскага МТЗ-РІПА суддзя адабраў перамогу на 98-й (!) хвіліне

Мінскі МТЗ-РІПА згуляў ўнічыю 2:2 са славацкай "Жылінай" у першым матчы 1-га кваліфікацыйнага раўнда Кубка УЕФА.
У першым тайме больш актыўна гулялі гаспадары поля. На 17-й хвіліне Камара выводзіць наперад МТЗ-РІПА. Аднак больш забіць мінчукі ў першым тайме не змаглі, а славакі здолелі зраўняць лік. На 51-й хвіліне Нікалас з пенальці пакараў гасцей за гульню рукой у штрафной пляцоўцы - 2:1.

Пасля МТЗ-РІПА гуляў на ўтрыманне ліку, а славакі бясконца штурмавалі вароты Сулімы. Аднойчы трое футбалістаў "Жыліны" выйшлі на варатара мінчукоў, але ён здолеў адбіць два ўдары і не дазволіў ім зраўняць лік.

Суддзя Зрніч з Босніі і Герцагавіны дадаў да асноўнага часу матчу 6 (!) хвілін. А на 98-й (!) хвіліне прызначыў пенальці ў вароты МТЗ-РІПА. Яго госці рэалізавалі - 2:2.

Матч у адказ пройдзе ў Славакіі 31 ліпеня.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі