У Мінск прывезлі 250-гадовы персідскі дыван коштам 50 тысяч долараў

Персідскі дыван за 50 тысяч долараў будзе паказаны наведвальнікам выставы ELITEXPO-2008. Пра гэта паведамілі ў амбасадзе Ірана, інфармуе “Інтэрфакс”. Гэта самы дарагі са 150 дываноў, якія ўжо знаходзяцца ў Мінску. Дыван памерам 112 х 190 см выраблены з чыстай поўсці на аснове шоўку ў правінцыі Курдыстан 250 гадоў назад і ўваходзіць у разрад "антыкварыят luxury-класа". Аўкцыённы кошт такога дывана пачынаецца ад 50 тысяч долараў.

Другі па калекцыйнай значнасці дыван выкананы з поўсці на аснове бавоўны, яго ўзрост 70 гадоў. На ім намаляваныя мусульманскія прарокі Іса і Ісмаіл, а таксама вялікія літаратары і мысляры старажытнай Персіі Фірдаусі, Саадзі, Хагані і іншыя. Аўкцыённы кошт такога дывана пачынаецца ад 25 тысяч долараў.

Усяго да ўдзелу ў выставе заяўлена 4 антыкварныя персідскія дываны і 146 сучасных. Нагадаем, першая Міжнародная выстава раскошы ELITEXPO-2008 пройдзе 21-24 траўня 2008 года ў цэнтры "Белэкспа".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі