У Мінадукацыі расказалі, як у Беларусі пройдуць апошнія званкі і выпускныя

Выпускныя ў беларускіх школах рэкамендавана правесці 10 чэрвеня / БЕЛТА​
Выпускныя ў беларускіх школах рэкамендавана правесці 10 чэрвеня / БЕЛТА​

Міністэрства адукацыі не рэкамендуе праводзіць выпускныя вечары сёлета па-за школай на якіх-кольвек "забаўляльных пляцоўках", паведамляе "СБ-Беларусь сегодня" са спасылкай на кансультанта Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і моладзевай палітыкі Міністэрства адукацыі.

Старшакласнікам прапануюць правесці выпускны ў камерным фармаце.

"Гэта можа быць школьны капуснік або закладка алеі, што падкрэсліць сувязь пакаленняў і стане яркім эпізодам", — кажа прадстаўнік міністэрства. 

Пры гэтым апошнія званкі пройдуць як звычайна — у выглядзе ўрачыстай лінейкі на адкрытай пляцоўцы каля школы.

Мяркуецца, што апошнія званкі празвіняць у школах 29 траўня, а выпускныя пройдуць 10 чэрвеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі