У Мазыры падчас чэмпіянату лесасекаў прайшоў конкурс кідання сякеры
У Мазыры завяршыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі “Лесасек-2007”. Спаборніцтвы праходзілі на стадыёне “Палессе”. У іх узялі ўдзел больш за 50 майстроў пілы і сякеры з Беларусі,
Украіны, Літвы і Расіі. Ім давялося прадэманстраваць сваё майстэрства
валодання сякерай і бензапілой.
У камандным заліку перамаглі лесасекі Мінскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання. На другім месцы – віцебскія лесасекі, на трэцім – магілёўскія. А ў асабістым заліку ўсе пераможцы – майстры з Мінскай вобласці.
Для нешматлікіх гледачоў, якіх не спалохаў дождж, быў арганізаваны конкурс кідання сякеры.
Наступны чэмпіянат лесасекаў плануецца правесці ў Мінскай вобласці.
Беларускія навіны