У Мастах на кандыдатку ў дэпутаты ад БХД ціснуць праз маці

У Мастах на кандыдатку ў дэпутаты райсавету ад аргкамітэта Беларускай хрысціянскай Дэмакратыі Наталлю Касцюкову вырашылі ціснуць праз маці. Пра гэта Еўрарадыё распавёў каардынатар БХД па Мастоўшчыне і дэпутат Мастоўскага райсавету Дзмітрый Кухлей. Два дні запар маці Наталлі, якая працуе на "Мастоўдрэве", выклікаў да сябе заводскі ідэолаг Іван Біліда. Падчас размоваў Біліда казаў, што калі Наталля не здымецца з выбараў, то сапсуе сваю рэпутацыю назаўжды. Па яго словах, Наталлі не трэба лезці ў палітыку і звязвацца з БНФ-аўцамі, а трэба спакойна працаваць. Наталля Касцюкова сама з'яўляецца работніцай "Мастоўдрэву".

Тым не менш, Наталля вырашыла далей удзельнічаць у выбарах. 25 сакавіка Наталлю зарэгістравалі кандыдаткай у дэпутаты Мастоўскага райсавету. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі