У Маскве затрымалі удзельнікаў акцый у падтрымку Канстытуцыі

У Маскве затрымалі удзельнікаў акцый у падтрымку Канстытуцыі

12 снежня ў Маскве паліцыя затрымала ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку Канстытуцыі. На Пушкінскай плошчы, як інфармуе РБК, затрыманыя 14 чалавек, у тым ліку лідар партыі "Яблоко" Сяргей Мітрохін, які выйшаў на адзіночны пікет.

Яшчэ 19 чалавек затрымалі як удзельнікі "Марша пераменаў". У аўтазаку ў пастарунак міліцыі адвезлі сярод іншых сябра Прэзідэнцкага савета (пры Барысе Ельцыне) Георгія Сатарава.

Раней улады Масквы адмовілі ініцыятарам "Марша пераменаў" ў правядзенні мітынгу ў цэнтры горада, а таксама не прапанавалі ім альтэрнатыўныя варыянты.

А вось мітынг у абарону канстытуцыйных правоў грамадзян у Санкт-Пецярбургу прайшоў без затрыманняў. У ім прынялі ўдзел дальнабойшчыкі, ашуканыя дольшчыкі, валютныя пазычальнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі