У Маскве праходзяць беларуска-расійскія перамовы наконт газу

У Маскве праходзяць беларуска-расійскія перамовы наконт газу

У Маскве праходзяць беларуска-расійскія перамовы наконт газу. Дэлегацыю ад Беларусі ачольвае віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. Пра гэта sputnik.by паведаміў прэс-сакратар прэм'ер-міністра нашай краіны Уладзіслаў Сычэвіч. Пра вынікі перамоваў пакуль нічога невядома.

Абмяркоўваецца цана газу для беларускіх спажыўцоў. Беларускі бок заяўляе пра несправядлівы кантрактны кошт (амаль 133 долара за тысячу кубаметраў) і настойвае на яго пераглядзе (як варыянт, да 73 долараў). Расіяне на саступкі не ідуць (расійскі віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч нядаўна падкрэсліў, што зніжкі на газ не будзе), упарта заяўляюць пра запазычанасць Беларусі за пастаўкі ў памеры да 300 мільёнаў долараў. Мінск доўгу не прызнае. 7 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў газавым канфлікце "у нейкай ступені лёд крануўся", ёсць пазітыўныя змены. Ён не выключае, што ў гэтым ёсць заслуга расійскага прэзідэнта.

Беларусь павысіла пошліну, каб прымусіць Пуціна патэлефанаваць

Лукашэнка заявіў, што Беларусь вядзе з Іранам перамовы па нафце

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі