У маларыцкіх крамах школьнікі заклікаюць бацькоў кінуць піць і паліць

У крамах горада Маларыта Брэсцкай вобласці з’явіліся незвычайныя налепкі, якія заклікаюць кінуць піць і паліць.
Аўтарамі гэтых налепак з'яўляюцца вучні адной са школ горада, якія такім чынам змагаюцца з п'янствам у горадзе. У гэтай справе ім дапамаглі супрацоўнікі мясцовага аддзелу па надзвычайных сітуацыях, якія зрабілі замову ў крамах.

У адным з маларыцкіх гастраномаў карэспандэнту "Еўрарадыё" паведамілі, што акцыя мела і станоўчыя вынікі. Таннае віно сталі набываць крыху менш, а тыя, хто набываў, чыталі налепкі. Адныя смяяліся, іншыя нават і пачалі сумнявацца ў выбары пакупак.

Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі