У Маларыце ўлады абяцаюць упарадкаваць мясцовы рынак

У Маларыце, што ў Брэсцкай вобласці, пасля звароту тамтэйшых жыхароў улады заняліся ўпарадкаваннем мясцовага рынку, паведамляе БелаПАН. Дарэчы, ініцыятарамі звароту ў Маларыцкі райвыканкам сталі рэгіянальныя актывісты кампаніі “Гавары праўду!” Праблема палягала ў тым, што жыхары раёну практычна не маглі прадаваць там садавіну і гародніну, якую вырасцілі на ўласных градах. Месца для продажу такой прадукцыі было практычна неабсталяваным, над гандлёвымі радамі не было даху. Цяпер улады абяцаюць заняцца рынкам. Прынамсі, да канца верасня яго тэрыторыю заасфальтуюць і паставяць там новую прыбіральню. Добраўпарадкаванне месцаў для гандлю свойскай садавінай і гароднінай таксама плануюць, але тэрміны выканання работ пакуль не вядомыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі