У Магілёве затрымалі жанчыну за тое, што яна "гугліла" выраз "усатый таракан"

Затрыманая за пошук

Затрыманая за пошук / t.me/viasna96/

У Магілёве затрымалі жанчыну за тое, што яна "гугліла" выраз "усатый таракан". Сілавікі вырашылі, што яна мела на ўвазе Аляксандра Лукашэнку. Але на скрыншоце з малюнкамі па гэтым запыце заблюрылі яго твар.

Затрыманая працавала кантралёркай якасці "Магілёўхімвалакно". Відавочна, што цяпер будзе звольненая. На відэа сілавікоў жанчына кажа, што нібыта пакінула "абразлівы каментар" у тг-канале "Карнікі Беларусі". Распачатая крымінальная справа, артыкул — "абраза прадстаўніка ўлады".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі