У Магілёве ў нелегала-таксіста канфіскавалі машыну

У 45-гадовага магілёўскага кіроўцы, які без ліцэнзіі займаўся перавозкай людзей, суд канфіскаваў уласны аўтамабіль “Renault” коштам у 17 млн. рублёў. Дагэтуль парушальніка неаднаразова лавілі і папярэджвалі, а тройчы нават штрафавалі. Агульны яго штраф склаў каля 4 мільёнаў рублёў, але тексіст-нелегал нічога не плаціў, піша "Комсомольская правда в Белоруссии". У выніку парушальніка аштрафавалі па новым Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях і да таго ж канфіскавалі аўтамабіль. Па інфармацыі газеты, на штрафстаянцы Магілёва чакаюць судоў яшчэ 10 аўтамабіляў нелегальных таксістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі