У Магілёве немагчыма паўнавартасна агітаваць за кандыдатаў

У Магілёве немагчыма праводзіць паўнавартасную агітацыю, лічаць мясцовыя грамадскія актывісты. Як паведаміў БелаПАН Віктар Болдзін, давераная асоба Андрэя Саннікава, адміністрацыі раёнаў выбралі бязлюдныя месцы, дзе пікетаваць і праводзіць агітацыю неэфектыўна і бессэнсоўна. Болдзін лічыць, што мясцовыя ўлады павінны тэрмінова перагледзець сваё рашэнне і павялічыць спіс месцаў для інфармавання выбаршчыкаў. У абласным цэнтры на мінулым тыдні вызначылі пяць пляцовак для правядзення агітацыі і 15 памяшканняў для сустрэчаў кандыдатаў і іх давераных асобаў з электаратам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі