У Лунінцы пачалося будаўніцтва лядовага палаца

У райцэнтры Лунінец (Брэсцкая вобласць) пачалося будаўніцтва лядавай арэны. Пра гэта са спасылкай на начальніка аддзела фізкультуры, спорту і турызму Лунінецкага райвыканкама Аляксандра Рамановіча паведамляе “БелаПАН”. Па яго словах, лунінецкі лядовы палац будзе падобны на той, які летась пабудавалі ў Пружанах. У яго ўвойдуць “канадская” хакейная пляцоўка, глядацкая заля на 500 месцаў і трэнажорная заля.

Завяршэнне будоўлі прызначана на канец 2010 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі