У Ліверпулі пройдзе 'Дзень Бітлз'

Улады Ліверпуля абвясцілі пра правядзенне першага ў гісторыі горада «Дня Бітлз». Ушанаванне легендарнай чацвёркі на яе малой радзіме адбудзецца 10 ліпеня, у дзень 44-й гадавіны вяртання The Beatles з першых гастроляў па ЗША.

Падчас святкаванняў у продаж паступіць 20 000 парыкоў, якія імітуюць фірмовую «бітлоўскую» стрыжку, сродкі ад распаўсюджвання якіх будуць накіраваныя на дабрачыннасць. Офісы фірм і крамы будуць упрыгожаныя рознымі рарытэтамі, звязанымі з гісторыяй гурта, а ў эфіры мясцовых радыёстанцый прагучаць песні The Beatles і ўспаміны ліверпульцаў пра пачатак кар'еры іх знакамітых суайчыннікаў.

Кульмінацыяй «Дня Бітлз» стане выступ кавер-бэндаў The Beatles у зале Liverpool Arena. Гэты канцэрт стане першым шоў акцыі «Summer Pops», якая будзе доўжыцца да канца лета. Таксама 10 ліпеня некалькі трыб'ют-калектываў сыграюць на дахах дамоў, імітуючы знакаміты канцэрт «бітлоў» на адным з ліверпульскіх будынкаў у 1968-м годзе.

Фота: www.arbour.night.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі