У лесе пад Мінскам знойдзены павешаным журналіст Вячаслаў Ткач

25 лютага ў лясным масіве недалёка ад вуліцы Паркавая ў пасёлку Ждановічы (Мінскі раён) знойдзены павешаным карэспандэнт "Комсомольской правды" в Белоруссии" Вячаслаў Ткач. Пра гэта паведаміў старшы следчы пракуратуры Мінскага раёна Аляксандр Філонаў. Паводле яго слоў, слядоў барацьбы або таго, што ў дачыненні да Ткача было ўчынена злачынства, не выяўлена.

Ёсць некалькі версій трагедыі, але яны не агучваюцца. Па дадзеным факце пракуратура Мінскага раёна праводзіць праверку.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі