У крыві кіроўцы, які знёс плот у дзіцячым садку, выявілі 2,7 праміле алкаголя

У крыві кіроўцы, які знёс плот у дзіцячым садку, выявілі 2,7 праміле алкаголя

У крыві кіроўцы, які знёс плот у дзіцячым садку ў Мінску, выявілі 2,7 праміле алкаголя. Вынікі медыцынскага асведчання БЕЛТА паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Еўрарадыё паведамляла, што здарэнне адбылося каля 17-й гадзіны 13 кастрычніка ў дзіцячым садку № 41 па праспекце Пушкіна. "Citroen" рухаўся па дваравой тэрыторыі і раптоўна выехаў за межы праезнай часткі ды пратараніў плот. Спыніўся легкавік толькі ў пясочніцы. У момант здарэння на тэрыторыі дзіцячага садка былі дзеці. На шчасце, ніхто з іх не пацярпеў.

Як паведаміла сайту sputnik.by старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Фрунзенскага раёна сталіцы Алена Волчак, кіроўцу пазбавілі вадзіцельскага пасведчання на тры гады, таксама ён мусіць заплаціць штраф — 100 базавых велічынь (2100 рублёў).

У крыві кіроўцы, які знёс плот у дзіцячым садку, выявілі 2,7 праміле алкаголя
Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі