У Кобрыне распачаліся падрыхтоўчыя працы па будаўніцтве аквапарку

У Кобрыне вядуцца падрыхтоўчыя првцы па будаўніцтве першага ў Брэсцкай вобласці аквапарку.
Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Кобрынскага райвыканкама Анатоль Данілюк, ужо вызначана месца для гэтага фізкультурна-аздараўленчага аб'екта — у раёне вуліцы Першамайскай на беразе ракі Мухавец.

Пачатак будаўніцтва прызначаны на травень гэтага года. Плануецца, што восенню 2009 года аб'ект будзе ўведзены ў эксплуатацыю. Ён будзе пабудаваны па праекце аквапарку, што дзейнічае ў Гродзенскай вобласці. У яго ўвойдуць басейн з воднымі атракцыёнамі, зала з лазняй і саунай, а таксама залы: лячэбнай фізкультуры, гразевых працэдур, масажны кабінет, зімовы сад, і шэраг іншых памяшканняў.

На будаўніцтва аквапарку будзе выдаткавана каля 25 мільярдаў рублёў крэдытных рэсурсаў Нацбанка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі