У Кіеве адкрылі "шкляны" мост, які пацярпеў ад расійскага ракетнага ўдару

На абноўленым мосце ўжо можна рабіць сэлфі
На абноўленым мосце ўжо можна рабіць сэлфі

У Кіеве адкрылі "шкляны" пешаходны мост, які пацярпеў ад расійскага ракетнага ўдару. Мост — адзін з сімвалаў украінскай сталіцы — трапіў пад абстрэл раніцай 10 кастрычніка, падчас першага масіраванага ўдару па энергетычнай інфраструктуры Украіны.

Тады пацярпелі шкляныя элементы пешаходна-веласіпеднага "мосту Клічко", а трос і металічныя канструкцыі ацалелі. Камунальнікі замянілі ўсе 18 пашкоджаных падлогавых шклопакетаў, а таксама 143 парэнчавых шкла. 57 з іх былі цалкам разбураныя, 86 — пашкоджаныя.

Былі абноўленыя і парэнчы і тросы, нацягнутыя ўздоўж маста. Акрамя таго, работнікі "Кіеўаўтадармоста" яшчэ раз абследавалі апоры збудавання, сістэму асвятлення і відэаназірання.

"Сябры! З сённяшняга дня можна зноў гуляць па нашым пешаходна-веласіпедным мосце. Яго адкрылі пасля рамонтных работ і абнаўлення", — паведамляе афіцыйны прадстаўнік кіеўскай гарадской адміністрацыі.

В Киеве открыли "стеклянный" мост, пострадавший от российского ракетного удара
"Мост Клічко" аднавілі пасля расійскага ракетнага ўдару
В Киеве открыли "стеклянный" мост, пострадавший от российского ракетного удара
"Мост Клічко" аднавілі пасля расійскага ракетнага ўдару

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі