У КДБ выклікаюць яшчэ аднаго апазіцыйнага кандыдата ў Мастоўскі райсавет

Увечары 20 красавіка да бацькоў кандыдата ў дэпутаты Мастоўскага райсавету Васіля Клімовіча прыйшлі супрацоўнікі КДБ і ўручылі маці Васіля позву на імя яе сына.  21 красавіка а 11-й гадзіне Клімовіч павінен з’явіцца ва ўпраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці. Адзначым, што ён балатуецца ў райсавет ад руху “За свабоду”. Кандыдата выклікаюць у якасці сведкі, але па якой справе, у позве не пазначана.

Як распавёў Еўрарадыё Васіль Клімовіч 21 красавіка ён плануе з’явіцца на допыт у КДБ. Размову з Васілём будзе весці старшы оперупаўнаважаны КДБ Дзмітрый Павядайка. Менавіта ён нядаўна праводзіў допыты іншага кандыдата ў дэпутаты Гродзенскага абласнога і Мастоўскага раённага Саветаў Алеся Зарэмбюка. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі