У Казахстане сёння выбіраюць прэзідэнта

Гэта дзейны прэзідэнт Нурсултан Назарбаеў, які балатуецца ў чацвёрты раз, а таксама прадстаўнік Камуністычнай народнай партыі Казахстану Жамбыл Ахметбекаў, сенатар Гані Касымаў і эколаг Мэлс Елеусізаў.
Касымаў і Елеусізаў раней ужо балатаваліся ў прэзідэнты. Касымаў у 1999 годзе набраў крыху болей за 4% галасоў. Елеусізаў браў удзел у выбарах 2005 года і набраў меней за 1% галасоў выбаршчыкаў.

Нурсултан Назарбаеў кіруе Казахстанам болей за 20 год. На папярэдніх выбарах ён, згодна з афіцыйнымі звесткамі, атрымаў болей за 91% галасоў, паведамляюць інфармагенцтвы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі