У Каліфорніі адкрыўся Hard Rock Park

Тэматычны рок-н-рольны парк атракцыёнаў Hard Rock Park, размешчаны ў паўднёва-каліфарнійскім мястэчку Мірт-Бізун, адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў. 16 красавіка быў праведзены «выпрабавальны дзень», які адміністрацыя парку ахрысціла музычным тэрмінам «саўндчэк». Выпрабаваць розныя атракцыёны адважылася некалькі тысяч чалавек. Найбольшую цікавасць у наведвальнікаў выклікалі амерыканскія горкі «Led Zeppelin - The Ride», прысвечаныя легендарным «цэпелінам».

Большасць наведвальнікаў, апынуўшыся на тэрыторыі парка, адпраўляліся менавіта да гэтага атракцыёна. «Гэта было досыць дзіка. Мяне хістае як пасля марской гойданкі», - прызнаўся адзін з наведвальнікаў-экстрэмістаў.

Атракцыён уяўляе сабою агромістую сталёвую канструкцыю вышынёй каля 50 і даўжынёй каля 100 метраў з агульнай працягласцю трасы больш за кіламетр. Максімальная хуткасць, якая развіваецца платформай з пасажырамі - 105 км/г.

Будаўніцтва Hard Rock Park пачалося ў Міртл-Бізун летась і абышлося ўладальнікам у 400 мільёнаў долараў. Тэрыторыя парку складае 140 акраў, на ёй размешчаны 40 атракцыёнаў.

Фота: www.welt.de

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі