Вы тут

У Іране і Шры-Ланцы — "галодныя бунты". Што адбываецца?

Пратэсты ў Шры-Ланцы / AFP​

Калі вас палохаюць цэны на прадукты ў крамах, ведайце: вы не самотныя. Харчаванне даражэе ва ўсім свеце, а дзе-нідзе, як у Іране і Шры-Ланцы, гэта ўжо прывяло да акцый пратэсту і беспарадкаў. Што адбываецца, чаму цэны ў гэтых краінах растуць у разы і пры чым тут вайна ва Украіне?
 

Хлебны крызіс у Іране

У другой палове мінулага тыдня ў шэрагу гарадоў Ірана, у тым ліку ў сталіцы Тэгеране, прайшлі акцыі пратэсту. Іх удзельнікі былі незадаволеныя рэзкім ростам цэн на прадукты, а таксама крытыкавалі кіраўніцтва краіны. Іранская паліцыя дзейнічала жорстка: у ход ішлі спецтэхніка і шумавыя гранаты, месцамі абмяжоўвалася работа інтэрнэту, а як мінімум аднаго пратэстоўца забілі. У выніку акцыі задушылі — пакуль што.

Падставай для пратэстаў стаў рэзкі рост цэн на хлеб — на 300%. Моцна падаражэлі і іншыя базавыя прадукты, у тым ліку сланечнікавы алей і курынае мяса.

Пратэсты ў Шры-Ланцы / tamilguardian

Сёння ў Шры-Ланцы каменданцкая гадзіна і жорсткія меры бяспекі, але, калі цэны на прадукты яшчэ больш падскочаць, толькі ўжо праз "пшанічную вайну", новы віток гвалту не выключаны.
 

Магчыма глабальная катастрофа

Прагнозы ААН несуцяшальныя: блакаванне ўкраінскіх партоў і немагчымасць экспартаваць збожжа можа прывесці да глабальнай катастрофы. Так думае кіраўнік Сусветнай харчовай праграмы ААН Дэвід Бізлі.

"Мільёны людзей ва ўсім свеце памруць, таму што гэтыя парты заблакаваныя. Калі ў вас ёсць спачуванне да свету, незалежна ад адносін з Украінай, вам трэба адкрыць гэтыя парты", — звяртаўся Бізлі да Уладзіміра Пуціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.