У ініцыятыўную групу Рыгора Кастусёва ўвайшлі 380 чалавек

У ініцыятыўную групу прэтэндэнта на пост прэзідэнта Беларусі ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва ўжо ўвайшлі 380 чалавек. Пра гэта са спасылкай на сакратара ўправы Партыі БНФ Уладзіміра Лабковіча пішуць "Белорусские новости". Па словах Лабковіча, да пачатку жніўня ў ініцыятыўную групу павінна ўвайсці яшчэ як мінімум 120 чалавек, да пачатку верасня — яшчэ 600. Мяркуецца, што да даты рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў яе ўвойдуць 1300 — 1400 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі