У гродзенскім парку забаранілі нават з'яўляцца з бутэлькай піва (відэа)

Пакуль у Беларусі няма закона, які забараняе піць піва ў грамадскіх месцах, гродзенскія ўлады пачалі рабіць першыя крокі ў гэтым кірунку. Чыноўнікі забаранілі не толькі ўжываць спіртныя напоі, але нават і з'яўляцца з імі ў парку Жылібера, які аб'яўлены зонай цвярозасці. 

Як адзначае тэлеканал СТВ, гараджане ўспрынялі забарону пазітыўна. Аднак, паколькі адміністратыўнай адказнасці для такіх парушальнікаў няма, міліцыянты могуць пакуль толькі прапанаваць ім не ўжываць піва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі