У гродненскім супермаркеце “Маё дзіця” сёння ўключылі ацяпленне

Сёння ў гродненскім супермаркеце “Маё дзіця”, што на вуліцы Урублеўскага, батарэі цэнтральнага ацяплення сталі гарачымі, як зімой, паведамляе Блог Гродна. Апоўдні тэмпература ў гандлёвай залі складала 42 градусы, хоць кандыцыянеры працавалі. У секцыі дзіцячага харчавання тэмпературу ўдалося збіць да 23 градусаў. У ЖЭС №9 на зварот па дапамогу не адрэагавалі, толькі праз паўгадзіны пасля асабістай размовы з галоўным інжынерам у краму прыйшлі сантэхнікі. Яны праверылі заглушкі і сказалі, што ацяпленне — гэта “не па іх прычыне”, бо ўсе “іхнія” заглушкі закрытыя. Яшчэ праз паўтары гадзіны выявілі прычыну інцыдэнту: у трубе быў скачок ціску вады, цераз які адкрылася адна з заглушак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі