У Гродне пенсіянеры займаюцца ёгай і вучацца маляваць (фота)

Цягам трох месяцаў некалькі дзесяткаў пажылых гродзенцаў і гродзенак наведвалі камп’ютэрныя курсы, займаліся ёгай і маляваннем, слухалі лекцыі па ўзроставай псіхалогіі ды сэксуальнасці ў сталым веку, вывучалі беларускую народную культуру.  Такое нефармальнае навучанне для пенсіянераў арганізавала грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”. Яго старшыня Вітаўт Руднік лічыць, што праект “Універсітэт залатога веку” вельмі запатрабаваны сярод сталых людзей:

"Праект ладзіцца для таго, каб людзі, якія маюць 50 і больш гадоў, адчувалі сябе патрэбнымі грамадству і маглі б рэалізоўваць тыя ідэі, якія не паспелі рэалізаваць, калі мусілі працаваць, гадаваць дзяцей, унукаў".

Студэнтка Вольга Корсун вядзе ва "Універсітэце Залатога Веку" гурток “Жыццёвы дзённік ў фотаздымках”. Вось што яна кажа пра свае ўражанні ад размоваў з наведвальнікамі заняткаў:

"Звычайна мы вучым гісторыю па падручніках, а побач з намі жывуць людзі, якія бачылі гэта на свае вочы. Іх успаміны нашмат цікавейшыя за ўсе падручнікі! Вынікам нашага курсу будзе ЖЖ, дзе можна будзе пазнаёміцца з гісторыяй ХХ стагоддзя ў лёсах простых гарадзенцаў".




Фота з архіву сайта "Твой Стыль"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі