У Гродна зноў прайшлі Дні Святога Губерта

6 лістапада ў Гродна прайшлі  Дні Святога Губерта, зладжаныя гродзенскім “Рухам за свабоду!”. Па просьбе Еўрарадыё арганізатары падзяліліся вынікамі трэцяй па ліку акцыі прэзентацыі гісторыі горада “без ідэалогіі”. Даследчыца развіцця беларускай сям’і Наталля Сліж адзначае навуковую вартасць Міжнароднай канферэнцыі “Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры Гародні”. У рамках альтэрнатыўных Дзён горада мерапрыемства праходзіць штогод.

Наталля Сліж: “У першую чаргу каштоўна тое, што пра адзін рэгіён гавораць гісторыкі па розных перыядах. І ты можаш даведацца, як выглядаў горад у пэўны перыяд і ў пэўным кантэксце. Калі б такія рэчы сталі ажыццяўляць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, у нас гісторыя выйшла б на іншы ўзровень”.

Сябра “Руху за свабоду” Эдвард Дмухоўскі лічыць, што сюжэт пра нябеснага абаронцу Гродна, Святога Губерта,  мае невычэрпны патэнцыял для правядзення самых розных мерапрыемстваў у горадзе.

“Сама гісторыя кажа, што гэта мусіць быць наш Дзень горада. Гэта не проста алень з рагамі. З гэтым можна гуляць. З гэтым можна ставіць тэатральныя сцэнкі, маляваць коміксы, ладзіць навуковыя канферэнцыі. Мастакам гэта можна маляваць бясконца”, — гаворыць Эдвард Дмухоўскі.


Арганізатары навуковай канферэнцыі Алесь Смалянчук і Наталля Сліж


Свой даклад чытае Сяргей Харэўскі


Сцяпан Стурэйка прадставіў новую кніжку “Антрапалогія архітэктурнай спадчыны: погляд на Беларусь”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі