У Гомельскай вобласці знайшлі новае радовішча нафты

Новае радовішча нафты, якое атрымала назву "Геалагічнае", выявілі на мяжы Светлагорскага і Рэчыцкага раёнаў Гомельскай вобласці. Цяпер спецыялісты працягваюць даследаванне свідравіны, каб правесці ацэнку запасаў нафты ў радовішчы. Як паведамляе БЕЛТА, на лёгкую, а таму каштоўную нафту, натрапілі на глыбыні 4400-4450 метраў. Ужо цяпер заяўляецца, што новае радовішча "не будзе аднесенае да шэрагу невялікіх радовішчаў". Акрамя таго, плануецца пераглядзець перспектывы шэрагу іншых тэрыторый на Палессі, якія раней лічыліся бесперспектыўнымі ў плане наяўнасці там нафты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі