У Гомелі знатакі гуляюць на “карову”

19 верасня ў Гомелі стартаваў двухдзённы турнір па інтэлектуальных гульнях “Кубак Палесся 2009”. Гэтым турнірам, які з 1992 года праводзіць клуб "Белая рысь" вядомага гомельскага знатака Леаніда Клімовіча, у Беларусі па традыцыі пачынаецца сезон інтэлектуальнага спорта. Турнір складаецца з двух абавязковых спаборніцтваў: па “Што? Дзе? Калі?” і па “Сваёй гульні”. Праз некалькі гадзінаў адбудзецца дзве гульні — жаночае “Што? Дзе? Калі?” (у камандах будуць выключна прадстаўніцы слабой паловы чалавецтва) і шоу “Святая карова” — брэйн-рынг па адмысловых гомельскіх правілах.

А ўвечары 19 верасня знатакі падвядуць вынікі мінулага сезону падчас штогадовай прэміі "Буслянка". Ад імя "Беларускай лігі інтэлектуальных камандаў" будуць узнагароджаныя арганізатары лепшых юнацкіх і дарослых турніраў мінулага года, аўтары лепшых пытанняў, лепшыя гульцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі