У Гомелі судзяць арганізатараў сустрэчы з Мілінкевічам, якая не адбылася

У Гомелі міліцыянты праводзяць ператрус у офісе абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Затрыманы намеснік старшыні арганізацыі, каардынатар стварэння руху “За свабоду” Уладзімір Кацора.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік старшыні руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч.

“На дадзены момант Уладзімір Кацора знаходзіцца ў аддзяленні міліцыі. На яго складаецца пратакол за распаўсюджванне друкаванай прадукцыі, якая змяшчае інфармацыю пра сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам, якая мае адбыцца ў бліжэйшую пятніцу”.

Па словах Губарэвіча, суд над Кацорам адбудзецца ўжо сёння. Нагадаем, учора дваіх гомельскіх апазіцыянераў аштрафавалі на 30 базавых велічыняў кожнага. Іх прызналі вінаватымі ў парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў.

Само мерапрыемства яшчэ не адбылося. Сустрэча жыхароў Гомеля з Аляксандрам Мілінкевічам запланаваная на 15 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі