У Гомелі стартавала акцыя "Спартоўцы — за бяспеку дарожнага руху" (фота)

Традыцыйная рэспубліканская акцыя "Спартоўцы — за бяспеку дарожнага руху" стартавала ў нядзелю ў Гомелі каля Лядовага палаца. Яе арганізатарам з'яўляецца рэдакцыя газеты "Аўтадайджэст" пры садзейнічанні Дзяржаўтаінспекцыі.
Сёлета акцыя праводзіцца ў восьмы раз. Галоўная ўзнагарода — Кубак "Comma Oil" па хуткасным манеўраванні. Асноўная мэта мерапрыемства — прыцягнуць увагу да праблем бяспекі дарожнага руху.

17 спартоўцаў прынялі ўдзел у акцыі, у іх ліку адна прадстаўніца лепшай паловы чалавецтва, якая, здзейсніўшы няўдалы манеўр, заехала за бардзюр (на здымку).

Гомельскае ДАІ правяло адмысловую акцыю і для гледачоў — усе жадаючыя змаглі прайсці тэст на правілы дарожнага руху пры кіраванні веласіпеда.






Фота — Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі