У Гомелі актывісты дэмруху раздавалі мінакам CD з беларускай музыкай

Больш за 100 кампакт-дыскаў з беларускай музыкай раздалі 3–5 сакавіка жыхарам Гомеля мясцовыя дэмакратычныя актывісты. Пра гэтую акцыю піша “БелаПАН”. Як паведаміў арганізатар акцыі Кастусь Жукоўскі, дыскі раздаваліся побач з навучальнымі установамі і цэнтральным ўнівермагам. Такім чынам актывісты віншавалі гамяльчан з пачаткам вясны і знаёмілі іх з творчасцю выканаўцаў, якія спяваюць па-беларуску.

"Шмат хто думае, што на нашай роднай мове ёсць толькі фальклорныя творы, але няма сучасных прагрэсіўных напрамкаў, — адзначыў Жукоўскі. — Праблема ў тым, што дзяржава не папулярызуе беларускамоўныя кампазіцыі, іх практычна не круцяць па радыё, тэлебачанні, на дыскатэках. Для большасці гэтая вялікая белая пляма ў нашай культуры”.

На кампакт-дысках, якія атрымалі жыхары Гомеля, запісаныя аўтарская песня, рок, рэп, хардкор, фольк.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі