У Гомелі акрэслілі месцы агітацыі кандыдатаў у прэзідэнты

Абмежаванні на збор подпісаў і агітацыю за кандыдатаў у прэзідэнты  ў Гомелі будуць уведзеныя на аб'ектах аўтамабільнага, чыгуначнага і воднага транспарту, а таксама на тэрыторыі арганізацый, якія забяспечваюць абароназдольнасць, бяспеку і жыццядзейнасць насельніцтва. Таксама пад забарону патрапілі падземныя пешаходныя пераходы, будынкі тэлерадыёцэнтра, мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распараджальных органаў, судоў, органаў пракуратуры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі