У Гомелі 14 верасня пройдзе Дзень цвярозасці

У Гомелі рыхтуецца Дзень цвярозасці. Як паведамляе БелаПАН, ідэалагічны аддзел гарвыканкаму прызначыў яго на 14 верасня. У гэты дзень ва ўсіх гандлёвых кропках горада, а таксама рэстаранах і барах будзе спыненая рэалізацыя спіртных напояў.

Дарэчы, у гэты ж дзень, 14 верасня ў Гомелі пройдзе заключная частка міжнароднага фэсту харэаграфіі "Сожскі карагод" і грамадска-культурная акцыя "Мы — беларусы!".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі