У Гамбургу невядомы з нажом забіў наведвальніка супермаркета

У Гамбургу невядомы з нажом забіў наведвальніка супермаркета

У цэнтры Гамбургу мужчына узброены нажом, напаў на наведвальнікаў супермаркета. Адзін чалавек забіты, яшчэ некалькі пацярпелі, перадае Бі-Бі-Сі са спасылкай на паліцыю горада. Колькасць пацярпелых ўдакладняецца.

Як піша газета Bild, перад нападам на людзей мужчына пракрычаў "Алаху Акбар" ("Алах вялікі" па-арабску). У паліцыі кажуць, што нападнік дзейнічаў адзін, але мясцовыя СМІ паведамляюць, што паліцыя шукае другога падазраванага.

Паліцыя паведамляе, што пасля нападу быў затрыманы адзін чалавек.

Пра матывы нападніка праваахоўнікі меркаваць не спяшаюцца. Яны рэкамендуюць жыхарам горада нейкі час абыходзіць раён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі