У фінале Кубка Беларусі па футболе згуляюць БАТЭ і жодзінскае "Тарпеда"

Другія матчы 1/2 фінала Кубка Беларусі па футболе прайшлі ў Мінску ў нядзелю. Барысаўскі БАТЭ перамог салігорскі "Шахцёр" з лікам 1:0 (адзіны гол на рахунку Арцёма Канцавога). Нагадаем, у першым матчы каманда Віктара Ганчарэнкі таксама перамагла — 2:1. У іншым матчы жодзінскае "Тарпеда" саступіла "ДСК-Гомель" — 0:1 (гол забіў Сяргей Забалоцкі). Але за кошт гасцявой перамогі з лікам 2:1 тарпедаўцы згуляюць у фінале.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі